Беларуская
Русский
Polski
English
Main page
Registration
Log in

Friday, 04.19.2024, 7:35 AM
Welcome Guest | RSS
FORUM Kadaffe
[ New Posts · Members · Forum Rules · Search · RSS ]
FORUM Kadaffe » Правіла форума
Правіла форума

Дадзеныя правілы дзейнічаюць на ўсёй канферэнцыі. У асобных раздзелах і форумах канферэнцыі магчыма наяўнасьць уласных правілаў, якія ўдакладняюць і дэталізуюць правілы паводзін у йх. Пры гэтым дадзеныя правілы застаюцца абавязковымі ў любым выпадку

Правілы ўводзяцца для стварэньня камфортнай і канструктыўнай атмасферы зносін (размоў). Калі Вас не задавальняе устаноўленая форма зносінаў, устрымайцеся ад удзелу ў дадзенай канферэнцыі.

I. Рэгістрацыя карыстальнікаў.

  1. У выпадку рэгістрацыі на форуме, карыстальнік пагаджаецца выконваць дадзеныя Правіла.
  2. Для рэгістрацыі на форуме карыстальнік павінен падаць дзеючы адрас электронна пошты. Мы гарантуем прыватнасць прадстаўленай інфармацыі.
  3. Выбар імя карыстальніка (nickname) з'яўляецца вашым выключным правам. Адміністрацыя пакідае за сабой права прымаць меры да спыненьня выкарыстаньня nickname, калі яго выкарыстаньне парушае агульнапрынятыя маральныя і этычныя нормы або з'яўляецца зьневажальным для іншых карыстальнікаў форума. Забаронена рэгістрацыя nickname, падобных да тых, што ўжо існуюць, да ступені, якія могуць заблытаць іншых карыстальнікаў форума.
  4. Забаронена неаднаразовая рэгістрацыя адным карыстальнікам, не ў залежнасьці ад мэтаў, зь якімі такая рэгістрацыя праводзіцца. Дадзенае парушэньне з'яўляецца вельмі сур'ёзным і прыводзіць да блакаваньню ўсіх уліковых запісаў.
  5. Калі вы не праяўляеце актыўнасьці на форуме на працягу даволі доўгага тэрміна часу, ваш уліковы запіс можа быць выдалены.

II. Парадак паводзінаў на форуме.

  1. Размовы на форуме грунтуюцца на прынцыпах агульнапрынятай маралі і сеціўнага этыкета.
  2. Забараняецца выкарыстаньне нецэнзурных слоў, лаянкі, абразлівых выразаў, у незалежнасьці ад таго, у якім выглядзе і каму яны былі адрасаваныя. У тым ліку пры замене літар сімваламі.
  3. Катэгарычна забараняецца любая рэкляма, у тым ліку рэкляма інтэрнэт-праэктаў (за выключэньнем выпадкаў папярэдняга ўзгадненьня з адміністрацыяй).
  4. Ваш подпіс на форуме ня можа быць даўжэйшым за два радкі. Да яго прад'яўляюцца тыя жа патрабаванні, што і да паведамленняў на форуме.

III. Публікацыя паведамленьняў.

  1. Назоў тэмы павінен быць інфарматыўным, максімальна выразна адлюстроўваць сэнс праблемы.
  2. Перад стварэньнем новай тэмы ўпэўніцеся, што вы ствараеце яе ў форуме адпаведнай тэматыкі, а таксама пастарайцеся ўпэўніцца ў тым, што дадзенае пытаньне не абмяркоўвалася раней.
  3. Забараняецца стварэньне аднолькавых тэм у розных раздзелах і зьмяшчэньне аднолькавых па сэнсу паведамленьняў у розных тэмах.
  4. Старайцеся не рабіць граматычных памылак у паведамленьнях - гэта створыць негатыўнае ўражаньне пра вас.

IV. Адносіны паміж карыстальнікамі й адміністрацыяй.

  1. У сваіх дзеяньнях адміністрацыя форума кіруецца "здравым смыслом" і ўнутранымі правіламі кіраваньня форумам.
  2. Абмеркаваньне дзеяньняў адміністрацыі (адміністратараў і мадэратараў форума) катэгарычная забараняецца ў любых форумах і тэмах, за выключэньнем спецыялізаванага форума, прызначанага для абмеркаваньня ўсіх асьпектаў працы партала і ўсяго форума.

Адміністрацыя пакідае за сабой права зьмяняць правілы з наступным апавяшчэньнем аб гэтым карыстальнікаў форума. Усе зьмяненьні і навацыі на форуме робяцца з улікам інтарэсаў карыстальнікаў.



Copyright MyCorp © 2006